|
Кантакт
|
ІНТЭЛЕКТУАЛЬНЫ ПАРТНЭР
220004 Менск, Беларусь, вул. Караля, 49-5
Тэл.: +375 17 200-79-41
E-mail: intelpart@tut.by
Http://intelpart.com
Http://context.intelpart.com |
Даведка пра кампанію ІНТЭЛЕКТУАЛЬНЫ ПАРТНЭР.
- Вопыт. Больш за 19 год працы ў галіне разьвязаньня канкрэтных праблемаў (сярод нашых кліентаў: Массавет, 1990 г.; Агульнасаюзная Фундацыя Народаў Крайняй Поўначы Сібіры і Далёкага Ўсходу, 1991 г.; ТАА "Дайнова", 1995-1999 г.; Нацыянальны Банк Рэспублікі Беларусь, 1999 г.; ААТ "Кастрамская ДРЭС", 2004 г.; ТАА "Wall-Street", 2001-2005 г.; ЗАТ "Айрантэл", 2002-2007 г. ды інш.).
- Намі распрацаваныя і пасьпяхова выкарыстоўваюцца тэхналёгіі разьвязаньня бізнэс-праблем "Рэйтынг-аналіз" (С.Аляксандраў, П.Фадзееў, Рэйтынг-аналіз. Навучальны дапаможнік; Менск: Тэхналёгія, 1997).
- Намі распрацаваныя і пасьпяхова выкарыстоўваюцца інструмэнты кіраваньня разьвіцьцём (кампутаровыя праграмы "Delta-Пэрсанал", "Прыёмы мэнэджмэнту", "Кадравы дарадца", "Інтэлектуальны партнэр кіраўніка").
- Праводзім навуковыя работы ў галіне кіраваньня складанымі шматкантэкставымі інфармацыйнымі сыстэмамі (С.Аляксандраў, П.Фадзееў, Шматкантэкставая аўтаматычная апрацоўка вялікіх аб'ёмаў інфармацыі. Прынцыпы, мэтады, зыходныя альгарытмы; Менск: Інтэлектуальны Партнэр, 2000).
- Праводзім навуковыя работы ў галіне драматургіі руху зьяваў і працэсаў (П.Фадзееў, Драматургія зьяваў і працэсаў; Менск: Інтэлектуальны Партнэр, 2005).
- Праводзім навуковыя работы па стварэньні сучаснага падручніка беларускае мовы (С.Аляксандраў, Г.Мыцык, Гавары са мной па-беларуску. Базавы курс беларускае мовы, Менск: Інтэлектуальны Партнэр, 2001; Масква: Вариант, 2008).
- Праводзім навуковыя работы ў галіне гісторыі пазытыўнага кіраваньня й разьвіцьця.
|