|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Праекты. Асэнсаваная апрацоўка інфармацыі Частка 3. Машына пошуку з кантэкстам па часе Тыпавая машына пошуку з кантэкстам (з выкарыстаньнем СКС) не бярэ на ўлік тое, што зьявы, паняцьці ды кантэксты зьмяняюцца ў часе. У агульным выпадку кожны канкрэтны (актуальны) момант часу задае канкрэтныя (актуальныя) кантэксты. Для ўліку канкрэтных кантэкстаў у актуальныя моманты часу ў пошукавай машыне зручна выкарыстоўваць
Калі пераход (рух) ад аднаго актуальнага моманту часу да другога апісваецца актуальнай працэдурай, то канкрэтная (актуальная) працэдура вызначае й канкрэтны новы элемэнтарны часавы кантэкст. Тады, ведаючы толькі адну з фазаў руху зьявы ў часе (стан зьявы) і канкрэтныя працэдуры, можна спрагназаваць і аднавіць наступныя ды папярэднія часавыя кантэксты зьяваў ды паняцьцяў. Дзеля таго каб весьці пошук у інфармацыйным асяродзьдзі з улікам элемэнтарных часавых кантэкстаў і працэдураў, якія іх зьвязваюць, неабходна мець:
Машына пошуку інфармацыі на аснове працэдурнай сувязі часавых кантэкстаў дазваляе карыстальніку пазначаць толькі прыблізныя ўласьцівасьці шукаемай інфармацыі. Прыкладам, калі задаць машыне пошуку пытаньні кшталту: "што будзе?", "што было?", "як можа выглядаць?", "да чаго падобна?", "як трэба, каб было зроблена добра?", "як не зрабіць дрэнна?" і г.д., - карыстальнік знойдзе тое, што яму трэба. Элемэнтарны часавы кантэкст і адпаведныя працэдуры падрабязна разглядаюцца ў Дадатку 3.1. Лякальная працэдурная вось. Калі лякальная працэдурная вось сама знаходзіцца ў кантэксьце часу карыстальніка (чалавека), то гэты кантэкст можна ўлічваць коштам:
Актуальны час - гэта час, які адпавядае (ёсьць сынхронным) часу карыстальніка (суб'ектава-арыентаваны час). Актуалізацыя часу дасягаецца тым, што:
Паказ СКС і яе рух у актуальным часе падрабязна разглядаецца ў Дадатку 3.2. СКС у актуальным часе - СКС(t). Асаблівасьцю машыны з СКС у актуальным часе ёсьць тое, што яна можа ня толькі выконваць функцыю пошуку, але й разьвязваць іншыя інфармацыйныя задачы (індукцыя, дэдукцыя ды інш.). Аднак для гэтага неабходны адпаведныя пратаколы кіраваньня работай машыны. Такімі пратаколамі акрэсьліваюцца розныя функцыянальныя прызначэньні машыны. Структура машыны, якая працуе з асобнымі пратаколамі, паказана ў Дадатку 3.3. Тыпавая машына кантэкстаў. У адрозьненьне ад машыны Часткі 2, якая працуе толькі з онталягічнай інфармацыяй, машына з актуалізацыяй часу дазваляе працаваць з актуальным асяродзьдзем у рэальным маштабе часу. Дадатак 3.1. Лякальная працэдурная вось 1. Аснова элемэнтарнага працэдурнага кантэксту. 1. Аснова элемэнтарнага працэдурнага кантэксту. Кожны элемэнт такой пары выступае як самастойная зьява і мае ўласны кантэкст станаўленьня (гл. Дадатак 2.2, Кантэкст станаўленьня). Гэта дазваляе кожны з элемэнтаў пары "ідэальнае-рэальнае", "інфармацыя-сапраўднасьць", "тэорыя-практыка" паказаць пасьлядоўнасьцю працэдураў, якая вызначана кантэкстам станаўленьня. Напрыклад, для пары "тэорыя-практыка".
2. Пара "тэорыя-практыка". ... -- тэорыя -- практыка -- тэорыя` -- практыка` -- ...
Калі ўлічыць канктэкст станаўленьня, якім валодае кожны з элемэнтаў пары, то рух зручна паказаць як станаўленьне зьявы: Тады апэраваньне СКС з улікам элемэнтарных працэдурных кантэкстаў можна паказаць так: адна СКС месьціцца над другой СКС, а зьвязвае іх працэдура і г.д. Прыклад. "Доктар кажа маці пакупаць дзіця". Дзе x1 і x2 - зьявы, зьвязаныя працэдурна. Цяпер неабходна вызначыць, якая працэдура зьвязвае пазначаныя зьявы. Зыходна ёсьць дзьве працэдуры: "казаць пра" і "купаць". Па мэханізмах Часткі 1 вызначаем, што "казаць пра" - гэта працэдура інфармацыйных працэсаў (тэорыя), а "купаць" - працэдура практыкі, прычым працэдура "купаць" знаходзіцца ў падсыстэме да працэдуры "казаць пра". Значыцца, маем справу з працэдурнай восьсю тэорыі. Вызначаем, да якой часткі працэдурнай восі тэорыі мае дачыненьне працэдура "казаць пра". Адпаведна атрымліваем месцы:
Мы атрымалі некалькі магчымых месцаў, дзе можа знаходзіцца патрэбная нам канкрэтная працэдура. Гэта кажа пра тое, што зыходнай інфармацыі бракуе для дакладнага вызначэньня месца працэдуры. Для ўдакладненьня яе месца можна арганізаваць дыялёг з карыстальнікам (ці ўзаемадзеяньне з інфармацыйным асяродзьдзем) і высьветліць, якія падзеі, прыкладам, папярэднічалі ўзьнікненьню зыходнага паведамленьня. Далей на падставе гэтага зрабіць выснаў. Аналягічна будуецца і пошукавая машына, якая выкарыстоўвае СКС (структурныя сувязі зьявы) і элемэнтарны працэдурны кантэкст (працэдурныя сувязі зьяваў). Такая пошукавая машына з элемэнтарным працэдурным кантэкстам не патрабуе дакладнага пазначэньня таго, што мае быць знойдзена. Ёй досыць, каб былі пазначаны кантэкставыя працэдурныя каардынаты патрэбнай інфармацыі ("што будзе", "што было", "як можа выглядаць", "да чаго падобна" і г.д.). 3. Поўны выгляд элемэнтарнага працэдурнага кантэксту. а) Калі разгледзець рух "тэорыя-практыка" як зьяву. Дык тут ёсьцека ўласны, іманэнтава ўласьцівы "тэорыі-практыцы" працэс станаўленьня-дэградацыі, які палягае ў тым, што: карэкцыя руху ідзе толькі па самім працэсе гэтага руху. У агульным выпадку, пры абмежаваньні кантролю руху толькі гэтым працэсам, атрымліваем антывынік: кожны цыкль "тэорыя-практыка" выніковы (станаўленьне), а вынік цалкам можа быць любым (дэградацыя). Вось чаму неабходна ўлічваць надсыстэмавы кантэкст станаўленьня руху "..--тэорыя--практыка--тэорыя`--...". Гэта можна паказаць так: Узгадаем прыклад з купаньнем дзіцяці. Доктар патлумачыў маці ўсё як мае быць. Маці купае як мае быць. І ўсе ж яна правароніла момант, каб прышчапіць дзіцяці добрую навычку - не дае яму гуляць з мачулькай, і гэтым адбівае ў яго ахвоту да самастойнага догляду. б) З другога боку, калі разгледзець вышэйапісаны рух як самастойную зьяву, дык ён у сваю чаргу гэтак жа мае ўласны, іманэнтава ўласьцівы працэс станаўленьня-дэградацыі. У гэтым працэсе карэкцыя руху ідзе толькі па "мэце" самога руху. У агульным выпадку, пры кантролі руху толькі па "мэце", атрымліваем антывынік (дэградацыю) з прычыны таго, што ў працэсе руху да мэты спажываюцца рэсурсы акаляючых зьяваў-сыстэмаў. Гэткае спажываньне вядзе да зьнішчэньня акаляючых рэсурсаў і немагчымасьці дасягненьня канчатковага выніку (канчатковай мэты). Тут праблема палягае ў тым, што адсутнічаюць крытэрыі, якія рэсурсы (ці комплексы рэсурсаў) могуць у далейшым спатрэбіцца для станаўленьня. Тады "макра-разьвязак" палягае ў апрыёрным стварэньні (падтрымцы) акаляючых рэсурсаў, бо аб'ектыўна пры разьвіцьці сытуацыі невядома, якія зь іх спатрэбяцца надалей. Адгэтуль зьяўляецца прынцыповае патрабаваньне - не зьнішчаць рэсурсы, не паразытаваць на рэсурсах, а ствараць іх, рухацца коштам стварэньня рэсурсаў. Гэтае патрабаваньне тычыцца ўсіх роўняў працэсу "тэорыя-практыка" і забясьпечвае станаўленьне поўнага элемэнтарнага працэдурнага кантэксту. У выніку маем тры віткі станаўленьня працэдурных кантэкстаў: Узгадаем прыклад з купаньнем дзіцяці. Маці як мае быць прывучае дзіця да самастойнага догляду, але калі акрамя мачулькі, яна не выкарыстоўвае ў працэсе купаньня іншыя цацкі, не гуляе зь дзіцем, купаючы яго, то агульнае станаўленьне дзіцяці затарможваецца. Дадатак 3.2. СКС у актуальным часе - СКС(t) 1. Зьява ды яе актуальны час, актуалізацыя зьявы. У Дадатку 3.1 быў выкладзены прынцып працэдурна-кантэкставага руху зьявы - лякальная працэдурная вось. Тут коштам актуалізацыі часу маем рух адразу ўсіх зьяваў СКС, бо ў любы канкрэтны (актуальны) момант часу ўсе зьявы СКС маюць пэўны актуальны стан. Працэдурная вось робіцца ўнівэрсальнай - яна працуе з усімі зьявамі ў іх узаемным уплыве. СКС выступае як сутнасьць, а яе рух у часе - як зьява гэтае сутнасьці. Адпаведна рух у часе карэктуе саму СКС (паводле Гегеля: сутнасьць фармуецца, форма ажыцьцяўляецца). 1. Зьява ды яе актуальны час, актуалізацыя зьявы. 2. Рух актуальнае зьявы ў часе (актуальная зьява). Агульны выгляд руху СКС у часе можна паказаць як стос пластоў: ... -- СКС(t-1) -- СКС(t) -- СКС(t+1) -- ... Элемэнты іх зьвязаныя праз працэдуры. 3. Асаблівасьці руху СКС у актуальным часе. Калі ўвесьці "эталённы" час - кожнаму пласту СКС(t) даць метку рэальнага часу: год, месяц, дата, час, хвіліна, сэкунда і г.д., - і ўвесьці працэдуры ўліку й параўнаньня эталённага часу для розных падзеяў, то можна будаваць машыну, якая апэруе ня толькі структурнымі ды працэдурнымі кантэкстамі, але й кантэкстамі часу.
Дадатак 3.3. Тыпавая машына кантэкстаў Калі разглядаць машыну, апісаную ў Дадатку 2.3, як прататып, дык тыпавая машына кантэкстаў мае прынцыповыя адрозьненьні: Разгледзім гэта дэталёва. Тыпавая машына кантэкстаў будзе выглядаць гэтак жа, як і апісаная ў Дадатку 2.3. Да таго ж яна будзе з восьсю часу і функцыянальным блёкам, які зьмяшчае працэдуры апэраваньня той ці іншай неабходнай катэгорыяй і яе кантэкстамі ў залежнасьці ад мэты машыны. Структура гэткіх кантэкстаў, як "паняцьце", "суджэньне", "выснаў", падрабязна разглядаецца ў працы Гегеля "Навука лёгікі", том 2 "Суб'ектыўная лёгіка альбо вучэньне аб паняцьці". Далей: Частка 4. Машына катэгорыяў. Узаемадзеяньне дзьвюх машынаў
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Аўтарскае права (C) 2000 С.Аляксандраў, П.Фадзееў. Усе правы абароненыя. Аўтарскае права (C) 2001-2024 INTELLECTUAL PARTNER. Усе правы абароненыя. |