Intellectual Partner
INTELPART: Інтэлектуальныя тэхналёгіі ў бізнэсе
• прадукты • артыкулы • мэтадалёгія • праекты • ссп • спампаваць • навіны • кантакт • пошук
Па-беларуску Па-расейску Па-ангельску


Прадмова

Частка 1. Тыпавая машына асэнсаванага пошуку інфармацыі на аснове модулю элемэнтарнага сэнсу

Частка 2. Тыпавая машына пошуку з кантэкстам

Частка 3. Машына пошуку з кантэкстам па часе

Частка 4. Машына катэгорыяў. Узаемадзеяньне дзьвюх машынаў

Выснова

Праекты. Асэнсаваная апрацоўка інфармацыі

Частка 4. Машына катэгорыяў. Узаемадзеяньне дзьвюх машынаў

Асаблівасьцю машыны з СКС у актуальным часе (СКС(t)) ёсьць тое, што яна можа ня толькі выконваць функцыю пошуку, але й з дапамогаю спэцыяльных падсыстэмаў (пратаколаў кіраваньня машынай) разьвязваць любыя іншыя інфармацыйныя задачы.

Тая ці іншая задача, пад якую ствараецца "пратакол кіраваньня", па сутнасьці ёсьць кантэкстам для СКС(t).

Розныя кантэксты, якія апэруюць СКС(t), ёсьць

катэгорыямі.

Інакш кажучы, тут катэгорыя - гэта кантэкст з працэдураю над СКС(t).

Катэгорыі сваімі працэдурамі вызначаюць:

  • Парадак выдзяленьня інфармацыі з СКС(t) (за кошт таго, што працэдура апэруе з той ці іншай інфармацыйнай праекцыяй СКС(t)).
  • Парадак выкарыстаньня інфармацыі ў СКС(t) (за кошт канкрэтызацыі, актуалізацыі галіны СКС(t) і парадку яе руху ў часе).

Катэгорыя можа выступаць кантэкстам для іншай катэгорыі ці групы (руху) катэгорыяў. У гэткім разе маем справу з катэгарыяльным кантэкстам. Як фармуецца катэгарыяльны кантэкст і як зь ім працаваць, паказана ў Частцы 2, дзе былі ўведзены базавыя катэгорыі (базавыя кантэксты) - станаўленьне, структура, працэдура, час. Потым на прыкладзе прасторавага кантэксту (прастора як катэгорыя, гл. Частку 3) паказана магчымасьць падачы розных катэгорыяў праз базавыя з дапамогаю спэцыялізаваных працэдураў.

Прынцыповы недахват машыны з катэгарыяльнымі кантэкстамі ёсьць той, што ў агульным выпадку існуе бясконцае мноства катэгорыяў (кантэкстаў), і кожная патрабуе сваёй унікальнай працэдуры (праграмы) апрацоўкі СКС(t). Акрамя таго, самі катэгорыі знаходзяцца ў руху, пераходзяць адна ў другую й спараджаюць катэгорыі іншых роўняў, дзеля кіраваньня якімі таксама патрэбны працэдуры (прыкладам, працэдуры ўзгадненьня кантэкстаў). Калі не ўлічыць узгадненьне працэдураў, машына працуе непрадказальна.

Супярэчнасьць:

  • дзеля падвышэньня функцыянальных магчымасьцяў (павелічэньня кіруемасьці) машыны неабходна ўводзіць новыя кантэкставыя працэдуры (катэгорыі);
  • але дабаўленьне новых кантэкставых працэдураў (катэгорыяў), прыводзіць да зьяўленьня няўлічаных кантэкстаў (катэгорыяў) больш высокіх роўняў і да непрадказальнасьці работы машыны (кіруемасьць зьмяншаецца).

Супярэчнасьць разьвязваецца коштам

арганізацыі суб'ектава-арыентаванага працэсу
станаўленьня катэгорыяў.

Інакш кажучы, гэтак жа як працэс станаўленьня асобы абумоўлівае зьяўленьне новых канкрэтных зьяваў і працэдураў самой асобы, так і фармаваньне новых катэгорыяў (кантэкставых працэдураў над СКС(t)) можна скаардынаваць з гэтым жа працэсам станаўленьня асобы. Гл. Дадатак 4.1. Зьяўленьне катэгорыяў.

Маючы машыну, якая апэруе зьявамi ў iх станаўленьнi, атрымлiваем сытуацыю, калi сама машына для СКС(t) - ёсьць канкрэтнаю зьяваю, што займае ў гэтай СКС(t) пэўнае месца. Гэткая рэкурсія дазваляе разьвязаць задачы каардынацыі СКС(t) з катэгорыямі ды задачы самакарэкцыі машыны за кошт выкарыстаньня

дублікату СКС(t)
з функцыямі кіраваньня зыходнай СКС(t).

Тады машына будуецца з дзьвюх частак (палавінаў) - зь дзьвюх аднолькавых СКС(t). Першая - улічвае ды фіксуе зьявы і працэсы - гэта онталягічная СКС1(t). Другая - мае актыўныя радыкалы (гл. Частку 3) i коштам актуальных працэдураў кіруе актуальнай галіною - гэта працэдурная СКС2(t).

Працэс самакарэкцыі машыны - ёсьць працэс станаўленьня яе катэгорыяў, гл. Дадатак 4.2. Станаўленьне катэгорыяў.

Структура машыны з самакарэкцыяй паказана ў Дадатку 4.3. Машына катэгорыяў.

Асаблівасьці машыны катэгорыяў (машыны з самакарэкцыяй).

1. У якасьці карыстальніка можа выступаць сама машына.

2. Машыны тыпу разьвіцьця і тыпу захаваньня.
Як было паказана ў Частцы 2 (гл. Дадатак 2.2), выгляд верхняга модулю онталягічнай СКС(t) будзе гэткім:

1. станаўленьне
немаўляці
4. станаўленьне
бацькоў
7. станаўленьне
"стваральніка"
2. станаўленьне
дзіцяці
5. станаўленьне
сем'яніна
8. станаўленьне
"заснавальніка"
3. станаўленьне
падлетка
6. станаўленьне
"выхаваўцы"
9. станаўленьне
"тэлеоляга"

Карэляцыя часавых кантэкстаў пераважна з паступальным рухам у СКС: 1--2--3--4--5--6--7--89 забясьпечвае прыярытэт разьвіцьцю, дзе стабілізацыя ёсьць сродкам для разьвіцьця.

Карэляцыя часавых кантэкстаў пераважна з структурным рухам у СКС: 1--4--7; 2--5--8; 3--6--9 забясьпечвае прыярытэт стабілізацыі, дзе паступальны рух ёсьць сродкам для надзейнасьці гэтай стабілізацыі.

Адпаведна канкрэтная машына будзе ў большай ступені належаць ці тыпу разьвіцьця, ці тыпу захаваньня. Поўны абмен кіруючай інфармацыяй мэтазгодна ладзіць толькі паміж рознымі тыпамі машынаў. У адваротным выніку будзе адбівацца эфэкт інфармацыйнага выраджэньня.

3. Мэханізмы выраджэньня машыны (сызмор). З пункту 2 ідуць гэткія тыпы выраджэньня:
- Выраджэньне па разьвіцьці.
- Выраджэньне па стабілізацыі.
- Выраджэньне па самастойнасьці.

Выраджэньне па разьвіцьці. Адбываецца ў тых разох, калі сыстэма ажыцьцяўляе паступальны рух без "замацаваньня вынікаў у іх ісьціне". Тады на новым этапе разьвіцьця будзе куды меней рэсурсаў, на якія можна абаперціся. Недахват рэсурсаў кампэнсуецца новым паступальным рухам наперад. Сыстэма разьвязвае праблемы коштам руху, ігнаруючы фазу напрацоўкі ды замацаваньня рэсурсаў. На наступным этапе разьвіцьця рэсурсаў зусім мала. І гэтак далей, да таго часу, пакуль не адбудзецца зрыў. Сыстэма дэградуе.

Выраджэньне па стабілізацыі. Адбываецца, калі сыстэма імкнецца да замацаваньня вынікаў без ажыцьцяўленьня паступальнага руху. Праблемы разьвязваюцца коштам выкарыстаньня (расходаваньня) наяўных рэсурсаў, але ігнаруецца рух наперад і напрацоўка новых рэсурсаў. У выніку надыходзіць момант, калі сыстэмаўтваральныя рэсурсы вычэрпваюцца. Адбываецца зрыў. Сыстэма дэградуе.

Выраджэньне па самастойнасьці. Надыходзіць тады, калі сыстэма ў сваім разьвіцьці трапляе на этап 9. На разе яна набывае "абсалютовыя сродкі". Тэрмін "абсалютовыя сродкі" скарыстаны ў тым сэнсе, што:
- гэтыя сродкі эфэктыўна працуюць ва ўсіх пунктах СКС;
- гэтыя сродкі эфэктыўна працуюць толькі адносна самой сыстэмы.
У выніку сыстэма, штораз карыстаючы з асвоеных сродкаў, атрымлівае правільны мікра-вынік, але зусім непрыймальны памылковы макра-вынік (дэградацыя па 2 і 3 роўням, гл. Дадатак 3.1). Варта зазначыць, што эфэкт інфармацыйнага выраджэньня (сызмор, дэградацыя) можа выяўляцца як на ўсёй СКС цалкам, так і на асобных яе галінах.

4. Абарона ад інфармацыйнага выраджэньня. Абаронаю ад выраджэньня па разьвіцьці й па стабілізацыі ёсьць арганізацыя пэрыядычнага абмену кіруючымі працэдурамі між сыстэмамі тыпу разьвіцьця і тыпу захаваньня.

Заўвага.
Пры арганізацыі машынаў, якія ўлічваюць існуючы вопыт, мэтазгодна аб'ядноўваць працэдуры кіраваньня машынаў процілеглых тыпаў: разьвіцьця і захаваньня.

Аднак, чым лепей, чым больш якасна сыстэма бароніцца ад выраджэньня па разьвіцьці й па стабілізацыі, тым хутчэй сыстэма напрацоўвае "абсалютовыя сродкі" ды прыходзіць да выраджэньня па самастойнасьці (аналяг старэчага сызмору). Тут абаронаю ёсьць выкананьне сыстэмай функцыяў выхаваньня іншых сыстэмаў (дапамога ў станаўленьні). Гэты прынцып працуе коштам таго, што змушае больш разьвітую сыстэму станавіцца на пункт гледжаньня менш разьвітай і, памагаючы ёй у станаўленьні, самой асвойваць іншыя новыя мэты і сродкі.

5. У залежнасьці ад таго, якой культураю будзе стварацца машына, рысы той культуры яна будзе несьці (Жыве Беларусь!).

6. Макра-дынаміка адносінаў паміж чалавекам і машынаю. Першая мэта машыны - гэта навучаньне чалавека коштам карыстаньня ведаў, накопленых чалавецтвам. Наступная пасьля першай мэта - самой вучыцца ў чалавека (папаўненьне ведаў, накопленых чалавецтвам). Мэты стала пераходзяць адна ў другую на новых вітках. Гэта вельмі надзённа, бо мэтад спробаў і памылак - станаўленьне праз дэградацыю зь мінімальным, выпадковым "замацаваньнем вынікаў у іх ісьціне" - накладае жорсткія межы існаваньня і росту чалавецтва.

7. Ужываньне машыны з самакарэкцыяй у галіне электрасувязі й камунікацыі дазваляе дапоўніць існуючыя мэтады ўшчыльненьня сыгналу ўшчыльненьнем па сэнсе - перадаецца толькі тое, чаго ня ведае бок, які прымае.

8. Ужываньне машыны з самакарэкцыяй у галіне бібліятэчнае справы дазваляе перайсьці ад прынцыпу "картатэка пазначае галіну (кнігу), дзе могуць ляжаць неабходныя веды" да прынцыпу "прамога доступу да неабходных ведаў".

9. Калі разглядаць машыну з самакарэкцыяй цалкам як модуль элемэнтарнага сэнсу - модуль "дзеяньня" ці модуль "суб'ект-аб'ект" (гл. Дадатак 1.1), а чалавека як процілеглы модуль элемэнтарнага сэнсу - модуль "суб'ект-аб'ект" ці модуль "дзеяньня" адпаведна, то маем сыстэму з новымі ўласьцівасьцямі станаўленьня.


Дадатак 4.1. Зьяўленьне катэгорыяў

Прыкладам, разгледзім, як зьяўляецца катэгорыя "адлегласьць". У немаўляці гэткай катэгорыі яшчэ няма, яна не сфармавана. Немаўля карыстае з катэгорыі "узяў -- ня ўзяў": ўзяў цацку, ня ўзяў цацку. Далей, у працэсе станаўленьня немаўляці зьяўляецца новая катэгорыя "далёка -- блізка". Прычым, "далёка -- блізка" выступае кантэкстам для "узяў -- ня ўзяў". Затым зьяўляецца катэгорыя "адлегласьць", якая для "далёка -- блізка" выступае як над-кантэкст.

Зьяўленьне катэгорыяў

Дзе:
1 - катэгорыя "узяў -- ня ўзяў";
2 - катэгорыя "далёка -- блізка";
3 - катэгорыя "адлегласьць";
1.1 - катэгорыя "узяў -- ня ўзяў" у момант свайго зьяўленьня;
1.2 - катэгорыя "узяў -- ня ўзяў" у кантэксьце катэгорыі "далёка -- блізка";
1.3 - катэгорыя "узяў -- ня ўзяў" у кантэксьце катэгорыі "адлегласьць";
2.2 - катэгорыя "далёка -- блізка" у момант свайго зьяўленьня;
2.3 - катэгорыя "далёка -- блізка" у кантэксьце катэгорыі "адлегласьць";
3.3 - катэгорыя "адлегласьць" у момант свайго зьяўленьня.


Дадатак 4.2. Станаўленьне катэгорыяў

Працэс самакарэкцыі машыны - ёсьць працэсам станаўленьня яе катэгорыяў і выглядае ён гэткім чынам:

1) Зыходна маем СКС1(t) і СКС2(t). СКС2(t) валодае базавай катэгорыяй-працэдурай: рух (станаўленьне) актуальнай галіны суб'екта ў СКС1(t). Гэтая працэдура ініцыюецца з трох прычынаў (тры станы дзейнасьці):
а) рэалізацыя актуальных мэтаў суб'екта (карыстальніка, які вызначае канкрэтную актуальную СКС(t) і яе актуальную галіну) - патрэбны рэкамэндацыі, аналіз, абгрунтаваньне рэкамэндацыі, дапамога па аптымальным шляху станаўленьня;
б) паступленьне інфармацыі з інфармацыйнага асяродзьдзя - яе трэба апрацаваць, ацаніць ды ўточыць;
в) супярэчнасьцю зьяваў у СКС(t) - трэба высьветліць альбо ўдакладніць кантэксты, якія разьвязваюць супярэчнасьці.

2) Разгледзім варыянт, калі перад карыстальнікам стаіць нейкая канкрэтная задача (мэта). Карыстальнік зьвяртаецца да машыны з сваёю мэтаю.

Заўвага.
Мэта карыстальніка ўжо можа быць у машыне (раней увёў) ці ўзьнікла як разьвіцьцё (станаўленьне) папярэдніх мэтаў. У гэтым выпадку машына дасьць рады ў інфармаваньні карыстальніка пра задачы, што яшчэ толькі могуць узьнікнуць і паўстаць перад чалавекам.

3) Пры звароце карыстальніка СКС2(t) мадэлюе ў СКС1(t) найбольш верагоднае будучае з пункту гледжаньня інфармацыйных рэсурсаў (верагодны рух).

4) Вынікі гэткага мадэляваньня адкрываюць у СКС1(t) новыя рэсурсы i рухаюць мадэль актуальнае галіны карыстальніка наперад у часе, структуры і катэгорыях. Гэты рух ацэньваецца СКС2(t) з пункту гледжаньня трох віткоў станаўленьня працэдурных кантэкстаў (Дадатак 3.1):
- станаўленьне зьявы (праверка ўласна выніку);
- станаўленьне працэсу (праверка несупярэчлівасьці выніку будучага);
- станаўленьне сыстэмы працэсаў.

5) Калі вынікі прагнозу непрыймальныя, СКС2(t) запускае працэдуры фармуляваньня (удакладненьня) патрэбнага выніку і працэдуры разьвязаньня супярэчнасьцяў (гл. Дадатак 2.2, Кантэкст станаўленьня). Па выніках разьвязаньня супярэчнасьцяў СКС2(t) выдае карыстальніку з СКС1(t) неабходныя разьвязкі, парады, рэкамэндацыі й тлумачэньні да практычных дзеяньняў.

6) Карыстальнік робіць практычныя дзеяньні.

7) Інфармацыя аб выніках дзеяньняў карыстальніка паступае ў машыну ў СКС1(t). Розьніца паміж мяркуемымі і рэальна атрыманымі вынікамі адсочваецца СКС2(t), якая фармуе ў СКС1(t) галіну невядомых кантэкстаў (гл. Дадатак 2.1).

Заўвага.
Інфармацыя аб выніках можа паступаць ад самога карыстальніка, адсочвацца самой машынай і г.д.

8) Потым СКС2(t) запускае працэдуры высьвятленьня невядомых кантэкстаў, фармуе ў СКС1(t) гіпотэзы пра новыя катэгорыі (станаўленьне катэгорыяў).

9) Далей, пры пацьвярджэньні дзейснасьці новых катэгорыяў СКС2(t), актуалізуе іх у сабе, пераносіць у сябе з СКС1(t) і забясьпечвае актыўнымі радыкаламі.

Менавіта так праніклівы розум, назіраючы сябе, дасьць рады забясьпечыць сваё станаўленьне, распазнаючы і фіксуючы разьвіцьцё і дэградацыю, "замацоўваючы вынікі ў іх ісьціне" (паводле Гегеля).


Дадатак 4.3. Машына катэгорыяў

Структура машыны катэгорыяў (машыны з самакарэкцыяй) выглядае гэткім чынам:

Машына катэгорыяў

Далей: Выснова Далей



Угару Аўтарскае права (C) 2000 С.Аляксандраў, П.Фадзееў. Усе правы абароненыя.
Аўтарскае права (C) 2001-2018 INTELLECTUAL PARTNER. Усе правы абароненыя.