Intellectual Partner
INTELPART: Інтэлектуальныя тэхналёгіі ў бізнэсе
• прадукты • артыкулы • мэтадалёгія • праекты • ссп • спампаваць • навіны • кантакт • пошук
Па-беларуску Па-расейску Па-ангельску


Прадмова

Частка 1. Тыпавая машына асэнсаванага пошуку інфармацыі на аснове модулю элемэнтарнага сэнсу

Частка 2. Тыпавая машына пошуку з кантэкстам

Частка 3. Машына пошуку з кантэкстам па часе

Частка 4. Машына катэгорыяў. Узаемадзеяньне дзьвюх машынаў

Выснова

Праекты. Асэнсаваная апрацоўка інфармацыі

Выснова

Цяпер ва ўмовах тэхнатроннай цывілізацыі бальшыня праблемаў разьвязваецца з дапамогаю мэтадаў фармальнае лёгікі. Людзі ствараюць тэхнічныя ўстройствы. Усе яны, разам з кампутарамі ды найскладанейшым касьмічным начыньнем, дзейнічаюць па законах гэтае лёгікі.

Вось жа ў рабоце кампутара асабліва яскрава й выразна выявіліся прынцыповыя абмежаваньні фармальнае лёгікі. Лягічныя й адназначныя працэдуры кампутаровых праграмаў трапляюць у розныя кантэксты: узаемадзеяньня паміж сабой і рознымі часткамі праграмы; узаемадзеяньня зь іншымі праграмамі; узаемадзеяньня з вонкавым начыньнем і асяродзьдзем; кантэкстамі, якія ўзьнікаюць пры ўзаемадзеяньні саміх кантэкстаў... Усё гэта вядзе да непрадказальных вынікаў. У складаных сыстэмах немінуча выяўляецца сынэргетычны эфэкт.

У любых галінах чалавечае дзейнасьці, як толькі сыстэмы пераходзяць пэўны ровень складанасьці, яны пачынаюць губляць кіруемасьць. Выпраўленьне памылак у функцыянаваньні сыстэмаў выклікае зьяўленьне новых заганаў. Ды во чаму ё аб'ектыўныя, прынцыповыя перашкоды ды яшчэ большае верагоднасьць атрыманьня непрадказальнага выніку пры разьвязаньні гэткіх праблемаў як бясьпека атамных электрастанцыяў (аварыя на Чарнобыльскай АЭС), надзейнасьць касьмічных палётаў (катастрофа Ariane-5), разьвязаньне сацыяльных, палітычных канфліктаў і шмат якіх іншых.

Сягоньняшняя крытычная сытуацыя ў галіне дачыненьняў чалавека да складаных сыстэмаў дыктуе патрэбу наступнага кроку ў разьвіцьці інструмэнтаў разьвязаньня праблемаў. Але гэтыя праблемы вымагаюць аналізу вялікіх аб'ёмаў кантэкстава-ўзаемазалежнай інфармацыі.

З пункту гледжаньня аўтараў, неабходна, грунтуючыся на фармальнай лёгіцы (лёгіка Плятона, Арыстотэля) пераходзіць да інструмэнтальнага віду лёгікі, якую не спыняюць супярэчнасьці, а якая апэруе супярэчнасьцямі (Кант, Гегель). Гэта будзе магчымым, калі ў якасьці базавага элемэнту лёгікі выкарыстоўваць не "працэдуры" фармальнае лёгікі, а "паняцьці". Калі навучыцца інструмэнтальна апэраваць "паняцьцем" як базавым элемэнтам, зьявіцца магчымасьць кіраваць працэсамі станаўленьня й разьвіцьця складаных сыстэмаў.

Гэтаю працаю, на прыкладзе інфармацыйных сыстэмаў, зроблена спроба перайсьці ад апэраваньня "працэдурамі" да апэраваньня "паняцьцямі".

Вось жа якія магчымасьці зьяўляюцца ў выніку:

  • Паказаць "паняцьці" ды катэгорыі, якія мэтадамі фармальнае лёгікі паказаць надта цяжка і ці пакажаш зусім.
  • Любыя "паняцьці" ды іх сэнс могуць адбівацца ў кантэксьце рэальнай канкрэтнай сытуацыі.
  • Любое "паняцьце" мае магчымасьць зьмяняцца ў часе і структуры.
  • Магчыма пабудаваньне ўнівэрсальных інфармацыйных сыстэмаў, якія могуць разьвівацца, саманастройвацца і самакарэктавацца ад узаемадзеяньня з акаляючым асяродзьдзем.

Паводле меркаваньня аўтараў, будучае інфармацыйных тэхналёгіяў палягае менавіта ў галіне лёгікі "паняцьцяў". Тут ёсьць грунт магчымага разьвязаньня гэткіх праблемаў, як расшыфроўка й кіраваньне ДНК з улікам кантэкстаў яе структуры і жыцьцяздольнасьці, устойлівасьць экалягічных сыстэмаў, пераход ад рэсурсаспажывальных тэхналёгіяў да рэсурсазьберагальных і далей - рэсурсастваральных.

С.Аляксандраў, інжынэр.
П.Фадзееў, інжынэр.

Менск, Беларусь, 2000.

Асноўныя тэрміны

  • Аналёгія - падабенства паняцьцяў у якіх-небудзь уласьцівасьцях.
  • Кантэкст - задае выразнасьць сэнсу паняцьцяў у межах засягу сыстэмы.
  • Кантэкст часу - задае выразнасьць супярэчнасьці сыстэмы ў яе ўзаемадзеяньні зь іншымі сыстэмамі.
  • Модуль элемэнтарнага сэнсу - канкрэтны паказ паняцьця ў яго ўласьцівасьцях і аналёгіях.
  • Паняцьце - ёсьць адбіткам прадметаў і зьявішчаў у іх істотных уласьцівасьцях ды паўтарэньнях.
  • Працэдура - парадак дзеяньняў.
  • Працэдурны кантэкст - задае выразнасьць супярэчнасьці сыстэмы, і вызначае канкрэтыку (працэдуру) выхаду сыстэмы за свае межы.
  • Слова - ёсьць абазначэньнем істотных паняцьцяў у іх устойлівых паўтарэньнях.
  • Суб'ектава-арыентаваная аналёгія - падабенства паняцьцяў ва ўласьцівасьцях, іманэнтава характэрных для гэтых паняцьцяў, і значных для суб'екта.
  • Сыстэма - нешта канчатковае з уласьцівымі яму межамі й супярэчнасьцямі, якія выводзяць гэтае нешта за свае межы і ўтвараюць нешта сябе-іншае.



Угару Аўтарскае права (C) 2000 С.Аляксандраў, П.Фадзееў. Усе правы абароненыя.
Аўтарскае права (C) 2001-2024 INTELLECTUAL PARTNER. Усе правы абароненыя.